| Яблыневая пладажэрка |
|
| Навуковая класіфікацыя |
|---|
прамежныя рангі
| {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ {{ Таксанамічны шаблон «Яблыневая пладажэрка» з'яўляецца элементам сістэмы таксанамічнай навігацыі, якая ўжываецца ў шаблоне {{[[Шаблон:{{{Expansion depth limit exceeded}}}|{{{Expansion depth limit exceeded}}}]]}}, і прызначаны для забеспячэння адзінства класіфікацыі біялагічных таксонаў.
На гэты момант шаблон захоўвае наступную інфармацыя пра таксон:
{{{Expansion depth limit exceeded}}}
|1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |1}} |4}}: | Жывёлы | | Без рангу: | Двухбакова-сіметрычныя | | Падтып: | Трахейнадыхальныя | | Падклас: | Крылатыя насякомыя | | Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам | | Надсямейства: | Tortricoidea | | Падсямейства: | Olethreutinae |
| Род: | Яблыневая пладажэрка |
|
| Міжнародная навуковая назва |
|---|
|
Cydia pomonella L.
|
 Сістэматыка на Віківідах |  Выявы на Вікісховішчы | |
|
Я́блыневая пладажэ́рка (Cydia pomonella ці Laspeyresia pomonella) — матыль сямейства ліставёртак, небяспечны шкоднік яблыні.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Крылы ў размаху 14—21 мм. Пярэднія крылы даўжэйшыя, цёмна-карычневыя, з папярочнымі больш цёмнымі хвалістымі лініямі, на вяршынным краі карычнева-бурая з бронзавым адлівам пляма. Заднія крылы больш светлыя, карычнева-бурыя са светлымі махрамі па краях.
Яблык, пашкоджаны вусенем
Вусені даўжынёю да 18 мм, ружаватыя з карычневай галавой і пярэднегрудным шчытком. Зімуюць у шчыльных коканах на ствалах і шкілетных галінах яблынь, у трэшчынах кары дрэў, радзей у глебе на глыбіні 1—3 см і на яе паверхні пад смеццем. Матылі вылятаюць у перыяд цвіцення яблыніПраз 2—10 дзён пасля вылету матылькі пачынаюць адкладваць яйцы. Вусені адраджаюцца праз 6—17 дзён і ўгрызаюцца ў плод, закрываючы ўваходную адтуліну коркам з кавалкаў плода, аплеценых павуціннем. Кормяцда мякаццю і насеннем пладоў. Пашкоджаныя плады недаразвіваюцца, заўчасна жаўцеюць і асыпаюцца задоўга да ўборкі ўраджаю.
Шкода[правіць | правіць зыходнік]
Пашырана ў раёнах культывавання яблыні (у т. л. на Беларусі). Небяспечны шкоднік пладоў яблыні і грушы. У садах, дзе не праводзіцца мерапрыемстваў па барацьбе з пладажэркай, пашкоджанасць пладоў можа дасягаць 90 %. Пашкоджвае таксама плады слівы, персіка, айвы, абрыкоса, грэцкага арэха.
Меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]
Рэгулярнае збіранне і выдаленне з саду ападкаў разам з вусенямі, якія знаходзяцца ўнутры пладоў; у канцы ліпеня накладванне на штамбы лоўчых паясоў, якія пасля збору ўраджаю знішчаюць разам з вусенямі; майстраванне ферамонных пастак (самцы пладажэркі ляцяць на пах ферамону і прыліпаюць да клеявой паверхні); апрацоўка біяпрэпаратмі і хімікатамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хваробы і шкоднікі пладовых і ягадных культур // Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Яблыневая пладажэрка // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. — Мн.: БелЭн, 2004.
|
Gran catalana · Большая российская · Britannica (анлайн) |
|---|
|